Рэйтынг заробкаў краін былога СССР: Беларусь — паміж Грузіяй і Арменіяй

У рэйтынгу сярэдніх заробкаў краін былога Савецкага Саюза лідзіруе маленькая, але, як апынулася, багатая Эстонія.

jafkuifl.jpg

Тэлеканал «Цяперашні час» вывучыў, колькі па статыстыцы зарабляюць у постсавецкіх краінах сёння і на падставе гэтага склаў рэйтынг. Цікава, што самы высокі і самы нізкі сярэдні заробак у дзяржавах былога СССР адрозніваюцца больш чым у 10 разоў.

vremia.jpg


Як паказвае рэйтынг, самы высокі сярэдніі заробак з былых краін СССР у Эстоніі — 1 313 даляраў.На другой і трэцяй пазіцыі суседзі Беларусі: Латвія з сярэднім заробкам ў 1009 долараў і Літва з сярэднім заробкам 903 даляра.
Расія, якая лічыцца самай багатай у рэгіёне, займае ў дадзеным спісе толькі 4-е месца, забяспечваючы сваім грамадзянам сярэдні заробак 657 долараў.
Далей у рэйтынгу ідуць Казахстан з сярэднім заробкам 432 даляры і Грузія - з аналагічным паказчыкам у 413 даляраў.
Беларусь размясцілася ў сярэдзіне рэйтынгу і займае 7-ю пазіцыю з сярэднім заробкам у 402 даляра. То бок, да сярэдняй эстонскай зарплаты беларусам трэба працаваць тры месяцы.
Зрэшты, астатнім сярэднестатыстычным грамадзянам былых савецкіх рэспубліках гэта прыйдзецца рабіць яшчэ даўжэй. Бо сярэднія заробкі ў Арменіі — 397 даляраў, у Азербайджане — 299 даляраў, у Малдове — 288 даляраў, у Кыргызстане — 204 даляра, у Туркменістане — 198 даляраў, ва Ўзбэкістане — 177 даляраў.
Аўтсайдарам постсавецкай прасторы па сярэдніх заробках з'яўляецца Таджыкістан. Там заробкі людзей складаюць 120 даляраў.
Паводле currenttime.tv