Будаўніцтва жылля: «губляем» кватэры тысячамі

Будаўнічая галіна Беларусі працягвае дэманстраваць скарачэнне аб'ёмаў будаўніцтва жылля.

byd.jpg

Год 2017


Так па дадзеных Белстата, у студзені — чэрвені 2017 года арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 22,8 тыс. новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 1 916,5 тыс. кв. метраў агульнай плошчы жылля.
Для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 641,7 тыс. кв. метраў агульнай плошчы, або 33,5% ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля.
З агульнага аб'ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 284,4 тыс. кв. метраў, у шматкватэрных жылых дамах у гарадах — 366,8 тыс. кв. метраў.
У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 519,8 тыс. кв. метраў агульнай плошчы жылля, або 27,1% ад агульнага ўводу па рэспубліцы.
Тэарэтычна, той факт, што жыллё ў краіне ў прынцыпе будуецца, ужо павінен навяваць пазітыў. Хоць дадзеныя бягучага года можна параўнаць з першымі 6 месяцамі года папярэдняга.

Год 2016

У студзені-ліпені 2016 года арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 28,1 тыс. новых кватэр (на 5,3 тысячы кватэр больш, чым у 2017). Уведзена ў эксплуатацыю 2 377,1 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля (на 460,6 тыс. квадратных метраў больш, чым у 2017 годзе).
Для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 841,6 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы (на 199,9 тыс. квадратных метраў больш, чым у 2017 годзе), або 35,4% ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля.
З агульнага аб'ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, пабудавана: з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі — 564,2 тыс. квадратных метраў (на 279,8 тыс квадратных метраў больш, чым у 2017 годзе), у шматкватэрных жылых дамах у гарадах — 509 тыс. квадратных метраў (на 142,2 тыс квадратных метра больш, чым у 2017 годзе).
У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 602,2 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля (на 82,2 тыс кв. метраў больш, чым у 2017 годзе), або 25,3% ад агульнага ўводу па рэспубліцы.

Год 2015

У студзені-чэрвені 2015 года арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 33,4 тыс. новых кватэр (на 10,6 тыс новых кватэр больш, чым у 2017 годзе). Уведзена ў эксплуатацыю 3 103,4 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля (на 1186,9 тыс кв. метраў больш, чым у 2017 годзе), што складае 77,6% да прадугледжанага задання на год.
Для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 1 261,3 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы (на 619,6 тыс квадратных метраў больш, чым у 2017 годзе), або 40,6% ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля.
З агульнага аб'ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, пабудавана: з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі — 1 013,5 тыс. кв. м (на 729,1 тыс. кв. метраў больш, чым у 2017 годзе), а ў ў шматкватэрных жылых дамах у гарадах — 770,8 тыс. кв. м. (на 404 тыс. кв. метраў больш, чым у 2017 годзе)
У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 892,9 тыс. Кв. м агульнай плошчы жылля (на 373,1 тыс кв. метраў больш, чым у 2017 годзе), або 28,8% ад агульнага ўводу па краіне.

Год 2014...

Варта адзначыць, што ў студзені-чэрвені 2014 года ў Беларусі было пабудавана 37,9 тыс новых кватэр, гэта на 15,1 тыс кватэр больш, чым у 2017 годзе.
Паводле realty.ej.by