Аднадумцаў Уладзіміра Мацкевіча выклікаюць у суд сведчыць супраць яго

Сведчыць супраць Уладзіміра Мацкевіча прымушаюць усіх, каго раней выклікалі на допыты па «справе «Сходу». Як стала вядома «Еўрарадыё», гэтых людзей цягнуць у суд як сведкаў з боку абвінавачання.

matskevich_eb_201_4.jpg

Працэс над Мацкевічам праходзіць у закрытым рэжыме, а яго ўдзельнікі знаходзяцца пад падпіскай. Таму дакладна невядома, што адбываецца падчас пасяджэння.

Верагодна, выклікаючы сведкамі аднадумцаў Уладзіміра Мацкевіча, улады спрабуюць даказаць, што метадолаг «стварыў і кіраваў экстрэмісцкім фарміраваннем шляхам аб'яднання групы грамадзян». Менавіта так сфармуляванае адно з абвінавачанняў у бок Мацкевіча.