Адвакат Сяргея Ціханоўскага распавяла пра сустрэчу са сваім падабаронным

Сустрэча адбылася ў СІЗА-3.

download__1__60.jpg

Адвакат Сяргея Ціханоўскага Наталля Мацкевіч змагла сустрэцца са сваім падабаронным.
Вось што яна распавяла:
«Сустрэча з Ціханоўскім ў СІЗА-3. Называецца «спатканне з адвакатам». Душны пакой, ён у маленькай клетцы ў двух метрах ад мяне, а я зачыненая ў «акварыуме» за пластыкам. Каб пачуць, трэба амаль крычаць. Вакол усё афарбавана свежай фарбай колеру Ціфані. Але мы пагаварылі крута!»