Актывіста Уладзіміра Яроменку чакае новы суд
28 жніўня актывіста моладзевай арганізацыі “Малады Фронт” Уладзіміра Яроменку чакае яшчэ адзін суд. На гэты раз адміністрацыйны. Яго ў чарговы раз вінавацяць у парушэнні адбыцця прэвентыўнага нагляду (ч. 2, артыкула 24.12 КаАП РБ). Пра гэта актывіст даведаўся, калі атрымаў позву з суда Першамайскага раёна Мінска.
Некалькі дзён таму, 20 жніўня суд, Першамайскага раёна Мінска асудзіў на 3 месяцы арышту актывіста моладзевай арганізацыі “Малады Фронт” Уладзіміра Яроменку, прызнаўшы вінаватым у парушэнні правіл прэвентыўнага нагляду (арт. 421 Крымінальнага кодэкса). Верагодна, супрацоўнікі крымінальна-выканаўчай інспекцыі палічылі гэтага недастатковым і накіравалі ў суд новыя матэрыялы.
Нагадаем, што Праваабарончы цэнтр “Вясна” распаўсюдзіў з нагоды крымінальнага пераследу Уладзіміра Яроменкі заяву, у якой патрабуе спыніць практыку палітычна матываванага пераследу грамадска-палітычных актывістаў, праваабаронцаў, журналістаў і ўсіх апанентаў дзеючага палітычнага рэжыму, неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных вязняў і зняць усе абмежаванні іх правоў, накладзеныя ў сувязі з іх асуджэннем.
Разгляд справы ў судзе Першамайскага раёна Менска пачнецца ў 10-00 па адрасе Менск, вул. Талбухіна, 9, каб. 25.