
Мінскі гарадскі суд разгледзіць скаргу Рэвякі 27 жніўня (пачатак ў 15 гадзін), а Лабковіча 31 жніўня (пачатак у 14 гадзін). Адрас суду — вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1.
Нагадаем, 5-га жніўня праваабаронцы ў знак салідарнасці са зняволеным старшынёй ПЦ "Вясна" Алесем Бяляцкім раздавалі менчукам паштоўкі з выяваю праваабаронцы. Ахоўнікі ЦУМ звярнуліся ў міліцыю, пасля чаго Таццяна Рэвяка і Уладзь Лабковіч былі затрыманыя. Яны былі дастаўленыя ў суд Савецкага раёна, але адпушчаныя ў той жа дзень, паколькі пратаколы былі складзеныя з памылкамі.
Працяг працэсу адбыўся на наступны дзень. Рашэннем суда праваабароцы прызнаныя вінаватымі ў парушэнні арт. 23.34 КаАП і пакараныя штрафам у памеры 3 млн. рублёў кожнага.
На судзе праваабаронцы даводзілі, што існуючы Закон "Аб масавых мерапрыемствах" супярэчыць арт. 33, 34, 35 Канстытуцыі РБ. Больш за тое, дадзены закон абмяжоўвае правы, закладзеныя Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах (арт.19).