Алену Леўчанка аштрафавалі і таемна вывезлі з Акрэсціна
Баскетбалістку Алену Леўчанка пасля суда вывезлі з Акрэсціна, каб яна не сустрэлася з людзьмі, якія прыйшлі яе сустракаць ля ізалятара.

Бацькі Алены Леўчанка пад ізалятарам.
Алена Леўчанка патэлефанавала сваім бацькам і паведаміла пра тое, што яна ўжо дома.
Пад ізалятарам сёння сабралася больш з 100 чалавек, каб сустрэць Алену.
Нагадаем, сёння ў судзе Ленінскага раёна сёння судзілі вядомую баскетбалістку Алену Леўчанку за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве — на гэты раз 20 верасня (ч.1 арт. 23.34 КаАП). Суд праходзіў анлайн. У выніку Алену пакаралі штрафам у 810 рублёў.
