Алесь Дзікавіцкі: Гэта тактыка выпаленай зямлі
«Якія я б цяжкія часы ні былі, але так страшна не было», — сказаў намеснік дырэктара тэлеканала «Белсат».
![28164538_10211347957990834_5518878955835989292_o_833x400.jpg 28164538_10211347957990834_5518878955835989292_o_833x400.jpg](/img/v1/images/28164538_10211347957990834_5518878955835989292_o_833x400.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пераслед журналістаў «Белсата» «Радыё Рацыя» пракаментаваў намеснік дырэктара тэлеканала Алесь Дзікавіцкі:
— На жаль, аблава гэта не першая, яна чарговая. Мы ж ведаем, што беларускі рэжым не спыняецца, шчыруе. Налятае то на праваабаронцаў, то на іншыя грамадскія арганізацыі. «Белсат» быў пад перманентным такім ціскам. Якія я б цяжкія часы ні былі, але так страшна не было. Гэта тактыка выпаленай зямлі, трэба выпаліць, знішчыць усё, што засталося жывое.
Тэлеканал «Белсат» з’яўляецца часткай польскага дзяржаўнага тэлебачання. За апошнія дні ў журналістаў, актывістаў, праваабаронцаў прайшлі дзясяткі ператрусаў.