«Дужыя хлопцы» выламалі дзверы ў мінскім офісе «Радыё Свабода»

Не менш за «пятнаццаць дужых хлопцаў» прыйшлі ў мінскі офіс «Радыё Свабода».

Фота dev.by

Фота dev.by


Яны ўзламалі ўваходныя дзверы, паведамляе Tut.by са спасылкай на сваіх чытачоў.
Затрымалі журналіста Алега Груздзіловіча. «Алежку забралi у кайданках. Вынялі ягоны i мой тэлефоны, усе кампутары i ноўтбукi. Было 9 чалавек. Яшчэ забралi ўсе грошы, нават з маёй кiшэнi беларускія рублi. Таксама 300 долараў, якiя заставалiся на жыццё. Мы чакалi такога кожны дзень», — расказала яго жонка Мар'яна.
Сілавікі прыйшлі ў кватэру журналіста «Радыё Свабода» Валянціна Жданко. У яго дома адбываецца ператрус.
Затрымалі і былую журналістку «Свабоды» Іну Студзінскую, у якой у кастрычніку 2020 году забралі акрэдытацыю для працы ў Беларусі. У яе дома правялі ператрус.