У журналіста «Белсата» Мажэйкі не забралі долары, але забралі злотыя і грыўні
Павел Мажэйка на волі, пасля ператрусу яго адвезлі на допыт у Ленінскі РАУС. Ён праходзіць сведкам у справе аб «Арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч.1 арт.342 КК РБ), яго распытвалі пра падзеі ў Горадні 9-13 жніўня мінулага года, паведамляе Белсат.
![photo_2021_07_16_14_36_04.jpg photo_2021_07_16_14_36_04.jpg](/img/v1/images/photo_2021_07_16_14_36_04.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сілавікі паводзілі сябе карэктна, але паводзілі сябе так, нібы самі не ведалі, што пытаць. Што цікава, у кабінеце, дзе яго дапытвалі, не было аніякай сімволікі, акрамя партрэта Андропава і сцяжка Расеі.
«Спадзяюся, гэта іх трафеі, а не сімвалы, якім яны цяпер служаць», – адзначыў Павел.
Падчас ператрусу, які пачаўся ў 7 ранку, забралі ўсё, што не забралі мінулым разам, тры месяцы таму – тэлефоны, стары камп’ютар. Забралі і грошы – праўда, долары не цікавілі, забралі злотыя і грыўні.
Хроніка затрыманняў і ператрусаў 16 ліпеня
![Новы дзень — новыя ператрусы. Сілавікі прыйшлі да журналістаў незалежных СМІ і не толькі Новы дзень — новыя ператрусы. Сілавікі прыйшлі да журналістаў незалежных СМІ і не толькі](/img/v1/images/3_camera_1200.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)