«Мог здарыцца мем»: сілавікі ледзь не прыйшлі з ператрусам да сілавіка
Кватэра старшыні грамадскай арганізацыі "Прававая ініцыятыва" Вікторыі Фёдаравай, куды 16 ліпеня з ператрусам прыйшлі сілавікі, здавалася ў арэнду міліцыянеру. «Мог здарыцца мем пра сілавікоў, якія прыйшлі да сілавікоў», — напісала яна ў Twitter, паведамляе Еўрарадыё.
Але міліцыянер з кватэры з'ехаў (тады грамадская дзяячка і даведалася, дзе ён працаваў), таму кур'ёзная сустрэча не адбылася.
Ператрус у Вікторыі Фёдаравай праводзіўся ў межах крымінальнай справы аб "масавых беспарадках". Кіраўніца "Прававой ініцыятывы" знаходзіцца за мяжой з сакавіка 2021 года.