Аляксандру Івуліну працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на адзін месяц
Палітзняволенаму журналісту Аляксандру Івуліну працягнулі тэрмін затрымання яшчэ на адзін месяц.
Аляксандр Івулін 4 чэрвеня быў асуджаны на 30 сутак арышту. Пазней стала вядома, што журналіст стаў падазраваным па артыкуле аб арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і быў пераведзены ў СІЗА, паведамляюць праваабаронцы.