Амаль 200 тысячаў наведвальнікаў «Куфара» карыстаюцца беларускай мовай
Магчымасць выбраць мову, на якой адлюстроўваецца інфармацыя інтэрфэйсу, з’явілася на «Куфары» — найбуйнейшай пляцоўцы абвестак Беларусі — даўно. За апошні год колькасць тых, хто перайшоў на беларускую, павялічылася амаль удвая.
Між іншым, штогод
на «Куфар» заходзіць 2.7 мільёна ўнікальных наведвальнікаў — кожны чацвёрты
карыстальнік байнета. 7.9% з іх абралі родную мову. За год колькасць
беларускамоўных прыхільнікаў «Куфара» вырасла ўдвая. Найлепшыя паказчыкі — сярод
тых, хто аддае перавагу дэсктопнай версіі. Статыстыка ў дадатках на Android і
iOS крыху горшая.
— Галоўнай прычынай таго, што на «Куфары» дададзеная функцыя выбару мовы, стала жаданне зрабіць наш сервіс зручнейшым для кожнага беларуса. Гэтаяфункцыя была дададзеная пасля таго, як мы пачалі атрымліваць такія запыты ад наведвальнікаў "Куфара", — тлумачыць Таццяна Лемешава, Head of product «Куфара». — Мы з павагай ставімся да моўнага выбару — кожны заслугоўвае магчымасць ужываць тую з дзяржаўных моў, на якой яму зручней стасавацца. Спецыяльнай мэты прасоўваць і папулярызаваць беларускую мову ў нас не было, хоць мы прыхільна ставімся да яе выкарыстання і развіцця.
Трэба адзначыць, што «Куфар» — адзіны пакуль у Беларусі найбуйны анлайн-маркетплэйс, які дае сваім карыстальнікам магчымасць выбраць беларускую мову ў інтэрфэйсе.