Амаль тысяча чалавек затрыманы ў Брэсце

847 чалавек былі затрыманыя падчас пратэстаў супраць фальсіфікацыяў прэзідэнцкіх выбараў у Брэсце. Гэта агромністая лічба для горада з насельніцтвам у 340 тысяч чалавек, адзначае «Радыё Рацыя».

img_6249_833x400.jpg


Пра гэта паведаміў старшыня мясцовага гарвыканкама Аляксандр Рагачук падчас сустрэчы з жанчынамі, якія ў гэтыя дні выходзяць з кветкамі на вуліцы горада.

 Сваю “адсідку” ўзгадвае адзін з маніфестантаў, ужо пасля вызвалення і атрыманага арышту:

— Былі спробы казаць у калідорах перад выпускам, што пратэстоўцы не маюць рацыі, што так нельга рабіць. Усё гэта гучала з вуснаў пажылога міліцыянта, але ўсе хлопцы проста глядзелі на яго, разумеючы, што ніхто нічога не парушаў, што ўсё гэта проста нейкі сюр.

Суддзя папярэдзіла, мяне, што ў выпадку, калі я зноў з’яўлюся, то мне пагражае крымінальная адказнасць.

“847 чалавек па афіцыйных даных — гэта агромністая лічба для горада з насельніцтвам у 340 тысяч чалавек”, — кажуць удзельнікі пратэстаў. Аляксандр Рагачук, у сваю чаргу, дадаў што большасць затрыманняў адбыліся 9, 10 і 11 жніўня.

У людзей сілавікі стралялі гумовымі кулямі, закідвалі светашумавымі гранатамі, а, па дадзеных мясцовага УУС, у некаторых выпадках прымянялі агнястрэльную зброю.

Усіх затрыманых збівалі і звазілі ў ІЧУ Ленінскага РАУС Брэста, мясцовае СІЗА, неўстаноўленыя гаражы і спартовыя залы.
www.racyja.com