«Амапаўцы білі — і смяяліся». Колькі беларусаў сышлі ў стачку 1 снежня?
Такія выпадкі зафіксаваныя ў Салігорску, Гродне і Віцебску.
![200158900966_102008.jpg 200158900966_102008.jpg](/img/v1/images/200158900966_102008.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![200102200178_244796.jpg 200102200178_244796.jpg](/img/v1/images/200102200178_244796.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Падтрымаў патрабаванні стачкама і ўступіў у стачку электраслесар «Беларуськалія» Павел Жых, паведамляе «Стачкам «Беларуськалія».
![200114500568_239718.jpg 200114500568_239718.jpg](/img/v1/images/200114500568_239718.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Таксама далучыўся да страйку аператар ААТ «Віцебскія дываны» Вячаслаў Цяліцын.
«Галоўная прычына, чаму я адважыўся на такі крок, — гвалт над беларусамі пасля выбараў. Я і сам з ім сутыкнуўся — 11 жніўня я выйшаў у горад з бел-чырвона-белай стужачкай на руцэ, мяне затрымалі, кінулі ў бус, а там ужо амапаўцы здзекаваліся, як хацелі. Білі — і смяяліся!» — распавёў ён.
Такім чынам, за сёння да агульнанацыянальнай стачкі далучыліся пять беларусаў. Пра папярэднія выпадкі мы пісалі тут і тут.