Да страйку на «Беларуськаліі» сёння далучыліся яшчэ 3 супрацоўніка
Яшчэ тры супрацоўніка Беларускалія далучыліся да страйку, паведамляе тэлеграм-канал стачкама прадпрыемства.

З 30 лістапада да стачкі далучыліся Антаніна Вьюхіна, аператар заправачных станцый ПУВСТ рудніка 3РУ ААТ "Беларуськалій ", Аляксандр Макаед, электраслесар дзяжурны і па рамонце абсталявання 4РУ і Андрэй Батуеў, машыніст горных машын рудніка 3РУ.