На працоўных БМЗ, якія ўступілі ў стачку, сталі заводзіць крымінальныя справы

Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

297622_1597386013_big.jpg

На працоўных БМЗ, якія ўступілі ў стачку, сталі заводзіць крымінальныя справы. 
27 лістапада ў Жодзіна быў затрыманы і змешчаны пад арышт члена Беларускага Незалежнага прафсаюза слесар-рамонтнік БМЗ Ігар Кухараў.
Кухараў знаходзіцца пад арыштам па падазрэнні ў крымінальным злачынстве (арт. 342 ч.1, "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх").
Праваабаронцы паведамляюць, што крымінальныя справы пагражаюць яшчэ як мінімум тром работнікам БМЗ.