«Гранаты рыхтуйце, гранаты-гранаты!» З'явілася новае відэа пра сілавікоў

"Хлопцы, зліваемся!"

Суполка By_pol апублікавала яшчэ адно відэа, знятае нагруднымі відэарэгістратарамі сілавікоў. Мяркуецца, што кадры зробленыя падчас «Партызанскага маршу» ў Мінску.
У відэа бачна, як сілавікі часам губляюцца і крычаць адзін аднаму фразы накшталт "Хлопцы, зліваемся!", "Спакойна, спакойна!", "Пад мостам іх можна ё ** уть" ці "Тут, напэўна, будзе горача". Таксама бачна прымяненне зброі.
Раней суполка ўжо апублікавала відэа з відэарэгістратараў, знятае ў аўтазаку. Такім чынам, можна меркаваць, што суполка мае доступ да матэрыялаў, знятых непасрэднымі ўдзельнікамі сілавых рэпрэсій супраць мірных дэманстрантаў.