30 458 — агульная лічба затрыманых падчас сёлетніх пратэстаў у Беларусі

Можна з дакладнасцю сказаць, што гэта самыя масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Еўропе за апошнія 40 гадоў.

54179302_303.jpg

Не менш за 58 чалавек былі затрыманыя ў Беларусі ад панядзелка да пятніцы па палітычных матывах, распавядае «Наша Ніва». Столькі імёнаў ведаюць праваабаронцы-вясноўцы.

Такім чынам, агульная лічба затрыманняў за час пратэстаў дасягнула 30 458 чалавек.

Варта адзначыць, што гэтыя лічбы далёка не поўныя. Затрыманых столькі, што ўлічыць усім немагчыма. Нават агульная колькасць людзей, арыштаваных па крымінальных справах, пакуль дакладна невядомыя, бо іх вельмі шмат.

На гэты момант вядомы 551 чалавек (праўда, гэты спіс па спасылцы таксама не поўны, бо за тыдзень сталі вядомыя новыя імёны), якія праходзяць па крыміналках.

У Мазыры крымінальна судзяць двух падлеткаў, якія шпурнулі камяні ў аўтазак. Адзін з іх сірата.

У Брэсце пад варту ўзялі 18-гадовага Ціхана Клюкача — таксама крыміналка.

Можна з дакладнасцю сказаць, што гэта самыя масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Еўропе за апошнія 40 гадоў.

Для параўнання: калі б у прапорцыі на душу насельніцтва столькі ж людзей затрымалі ў Расіі, гэта склала б 450 тысяч. Калі б ва Украіне ці Польшчы — 120 тысяч.