«Нядзеля — гэта дзень, калі мы нагадваем самі сабе, што мы — не яны»
Святлана Ціханоўская падтрымала усіх, хто выйдзе заўтра на Марш суседзяў.
«Тыдзень таму беларусы выйшлі ва ўласныя двары і прайшлі маршамі па сваіх раёнах. Кожны, хто выйшаў, зноў адчуў, як нас шмат. І пераканаўся - мы не сумняваемся ў нашай перамозе. Дзеля яе выходзіць Новая Баравая і Усход, Грушаўка і Уручча. Зялёны Луг і Курасоўшчына, Лошыца і Каменная горка.
Дзеля перамогі выходзяць Брэст і Пінск, Жодзіна і Ваўкавыск, Гродна і Лагойск. Бяроза і Заслаўе. Дзеля перамогі выходзяць яшчэ мноства раёнаў і гарадоў. На маршы суседзяў няма ніякай розніцы, жывяце вы ў вялікім горадзе ці маленькім мястэчку. Кожны выходзіць на вуліцу свайго раёна і бачыць дзясяткі, сотні, тысячы паплечнікаў.
Нядзеля - гэта дзень, калі мы нагадваем самі сабе, што мы - не яны. Я падтрымаю кожнага, хто выйдзе на марш» — заявіла Святлана Ціханоўская.