Амбасада ЗША ў Мінску аднаўляе выдачу віз

Амбасада ЗША ў Мінску аднаўляе прыём дакументаў і правядзенне гутарак на атрыманне некаторых тыпаў віз, паведамляецца ў яго Instagram-акаўнце.

images_128.jpg

Гаворка ідзе пра студэнцкія візы, працоўныя візы, якія выдаюцца на падставе ухваленай петыцыі, а таксама гасцявыя візы для паездак у экстраных выпадках, звязаных з хваробай або смерцю сваякоў.
Абмежаваная колькасць месцаў будзе адкрыта з 16 чэрвеня па 1 жніўня. Каб запытаць час на падачу дакументаў і сумоўе, варта звязацца з пасольствам па адрасе ConsularMinsk@state.gov.