Анатоль Міхнавец: Трэба ўшанаваць месца, дзе нарадзіўся Каліноўскі
Тэма Каліноўскага з мінулагоднім перапахаваннем у Вільні не адыходзіць на другі план.
![img_20200202_145317_1024x768.jpg img_20200202_145317_1024x768.jpg](/img/v1/images/img_20200202_145317_1024x768.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра гэта кажа кіраўнік ініцыятывы «Беларуская нацыянальная памяць» Анатоль Міхнавец.
Вядома, дзе Кастусь Каліноўскі быў пакараны смерцю судом расійскіх акупантаў, цяпер вядомае і месца, дзе спачывае ягонае цела, але гэта яшчэ не ўсё. У роднай вёсцы Каліноўскага, Мастаўлянах, вядомае дакладнае месца родавай сядзібы, распавёў Анатоль Міхнавец ў каментары Радыё Рацыя.
— Зараз нам трэба належным чынам ушанаваць месца, дзе нарадзіўся Кастусь Каліноўскі. Ёсць помнік, але ёсць канкрэтнае месца, дзе ён жыў, дзе ён хадзіў, дзе жыла іх сям’я. Папярэдне размаўлялі з гаспадарамі, там проста вялікая сям’я, трэба ўзгадняць з усімі. На тым месцы, дзе стаяла хата, трэба зрабіць інфармацыйны стэнд ці штосьці іншае. Будзем з імі размаўляць, бо яны паміж сабой павінны дамовіцца, каб усе былі згодныя.
Прадстаўнікі “Беларускай нацыянальнай памяці” штогод ушаноўваюць месцы, звязаныя з жыццём і дзейнасцю славутых беларусаў. Яны наведваюць як даўно вядомыя помнікі, дамы і магілы, так і знаходзяць новыя месцы, пра якія мала або ўвогуле няма ніякіх звестак.
![Кутны камень дома ў Мастаўлянах, дзе нарадзіўся Кастусь Каліноўскі. Кутны камень дома ў Мастаўлянах, дзе нарадзіўся Кастусь Каліноўскі.](/img/v1/images/img_20200202_125234_1024x768.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Кутны камень дома ў Мастаўлянах, дзе нарадзіўся Кастусь Каліноўскі.