Анджэй Пачобут: Не варта хлусіць

З-за пераследаў журналістаў незалежных СМІ па так званай «справе БелТА» іх калегі непакояцца, што заўтра следчыя могуць прыйсці за імі.



dsc00971_833x400.jpg

Юрыст Беларускай асацыяцыі журналістаў на Гродзеншчыне Анджэй Пачобут раіць пасля затрымання не даваць паказанні без адваката, не хлусіць і не сведчыць супраць сябе:

— Кожная сітуацыя да пэўнай ступені ўнікальная. Адзінае, калі я вось чую, што Юрый Зісер кажа: “Я пайду на допыт без адваката таму, што я не вінаваты”. З такой прымітыўнай пазіцыяй шмат хто пасля апынуўся ў СІЗА. Заўсёды раю ў такіх сітуацыях проста адмаўляцца даваць паказанні. Гэты інструмент вельмі не падабаецца следчым. Мэты, якія яны сабе ставілі, яны дасягнуць у такіх умовах не могуць. Не варта хлусіць, па другі бок сядзяць прафесіяналы, якія ў стане шукаць падрабязнасці, абвяргаць хлусню.

У сваю чаргу, старшыня праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі ў сваім Фэйсбуку таксама раіць не даваць паказанняў супраць сябе.

Таксама Алесь Бяляцкі адзначае, што неабходна нармальна запароліць усе тэлефоны, камп’ютары і флэшкі, бо калі знойдуць што-небудзь іншае, цікавае для КДБ, дык не выключана, што „прыдумаюць іншы артыкул”.

Беларускае Радыё Рацыя