Анёлы не паміраюць, яны заўсёды з намі

Я пазнаёміўся з Аляксеем Сцяпанавічам Каралём у 2012 годзе. Ён прачытаў некалькі маіх гістарычных атыкулаў і прапанаваў супрацу з газетай “Новы час”. Тады я яшчэ не ведаў, што галоўны рэдактар выдання не толькі журналіст, але і гісторык. Хутка для мяне Аляксей Сцяпанавіч ператварыўся з рэдактара ў старэйшага таварыша.



img_6933_logo.jpg

Кароль не пакідаў справу і ў час хваробы

Кандыдацкую Аляксей Сцяпанавіч абараніў па гісторыі пасляваеннай акупацыі Германіі ў 1945 – 1947 гг. А пазней ён стаў аўтарам шматлікіх навуковыя і публіцыстычных кніг і артыкулаў.


Хутка для мяне Аляксей Сцяпанавіч ператварыўся з рэдактара ў старэйшага таварыша. Ён даваў парады, па добрамау крытыкаваў, хваліў. Але самае галоўнае, ён паверыў у мяне і даў шанс працаваць і рабіць тое, што я добра ўмею.

Пагадзіцеся, што кожнаму з нас у жыцці не хапае такіх анёлаў, якія вераць у нас і натхняюць нас на здзяйсненні. Часцей за ўсё людзі імкнуцца прынізіць твае дасягненні, ці, у лепшым выпадку, не заўважыць іх. А вось Аляксей Кароль умеў заўважыць сутнасць чалавека і зрабіць усё для яе развіцця.

Калі ў 2014 годзе я сабраўся выдаваць сваю першую кнігу “Заходнебеларуская Атлантыда 1921 – 1941 гг”, рэдактар “Новага часа” падтрымаў гэтую ідэю словам і справай. Больш таго, менавіта ён напісаў уступнае слова да гэтага выдання і назваў яго “З кагорты свабодных”.

У маі 2015 года Аляксей Кароль святкаваў 70-годзе. Ён спецыяльна патэлефанаваў мне і запрасіў на свята, але я не змог прысутнічаць, бо ехаў за мяжу. Тады мы гаварылі амаль гадзіну. Спадар Кароль шмат смяяўся, пытаў, але відаць ужо нешта адчуваў, таму напрыканцы размовы пажадаў не збаўляць тэмпаў працы і далей змагацца за гістарычную праўду.

А ў дзень юбілея ўжо я сам патэлефанаваў Аляксею Сцяпанавічу з-за мяжы, павіншаваў яго і сказаў, што ён адзін з лепшых людзей на гэтым свеце, каго я ведаю. Гэта была апошняя наша размова. Дзякуй Богу, што я паспеў падзякаваць спадара Караля за яго жыццё, якое ён цалкам аддаў для роднай Беларусі. Зараз я ведаю, што на небе аднім анёлам стала больш.

Ігар Мельнікаў,
Кандыдат гістарычных навук