«Арцём! Арцём!» Паглядзіце, як людзі сустракалі лекара Арцёма Сарокіна каля будынка суда (відэа)
Нагадаем, сёння быў аб'яўлены прысуд па справе журналісткі і лекара. Згодна з прысудам, Кацярына Барысевіч атрымала шэсць месяцаў зняволення і штраф у памеры 100 базавых велічынь (2900 рублёў), Арцёму Сарокіну прысудзілі 2 гады калоніі і штраф у памеры 50 базавых велічынь (1450 рублёў), але з адтэрміноўкай на год. Лекара вызвалілі ў залі суда, журналістка застанецца ў няволі да 19 мая, перадае карэспандэнт «НЧ» Дзмітрый Дзмітрыеў.

Фота «Наша Ніва»
Паглядзіце, як людзі сустракалі лекара Арцёма каля будынка суда. Яго сустракалі на волі жонка і сваякі. На ўсе пытанні ён адказаў, што вельмі хоча дадому да
дзяцей, астатняе потым. Адзначыў таксама, што вінаватым па справе сябе не прызнае.
Відэа «Медыязона».