Адвакаты Кацярыны Барысевіч: Верагодна, будзем падаваць апеляцыю, бо складу злачынства ў справе няма
Абаронцы Кацярыны Барысевіч пракаментавалі прысуд журналістцы. Кацярына Барысевіч атрымала 6 месяцаў калоніі і 2900 рублёў штрафу. Яе адвакатамі на працэсе выступалі Андрэй Мачалаў і Міхаіл Баднарчук

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
— Думаем, гэта (прысуд) яе ўзрадавала — з улікам таго, што дзяржаўны абвінаваўца запытваў трошкіі больш. Амаль тры з паловай месяцы яна правяла ў ізаляцыі, застаецца ёй крыху больш за два месяцы, — кажуць адвакаты.
— Яна пакуль застанецца на Валадарцы?
— Так, да апеляцыі яна будзе знаходзіцца там, дзе знаходзілася да гэтага.
— Будзеце падаваць апеляцыю?
— Мы абмяркуем гэтае пытанне яшчэ больш дэталёва, але, хутчэй за ўсё, пададзім апеляцыю. Мы і раней лічылі і лічым цяпер, што ніякага складу злачынства ў прынцыпе не было. Таму гэта не пытанне памеру пакарання, а пытанне менавіта кваліфікацыі.
Відэа «Наша Ніва».