Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч вярнуўся ў Беларусь
24 снежня арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч вярнуўся ў Беларусь. Ёў удзячны ўсім, хто пастрыяў яму ў вяртанні, паведамляе catholic.by.

24 снежня Тадэвуш Кандрусевіч вярнуўся ў Беларусь і адразу ж скіраваўся ў Апостальскую нунцыятуру ў Мінску, каб асабіста выказаць падзяку за вяртанне Папу Францішку і яго прадстаўніку ў нашай краіне Антэ Ёзічу.
«Ва ўзросце амаль што 75 гадоў я нечакана для сябе аказаўся ў складанай сітуацыі, якую ўспрымаю як чарговы досвед Божага Провіду і як свой жыццёвы крыж.
Аднак свет не без добрых людзей. Сёння хачу выказаць глыбокую падзяку ўсім, хто мяне падтрымліваў і маліўся аб хутчэйшым вяртанні ў гэты нялёгкі час выпрабаванняў. А такіх было шмат: знаёмых і незнаёмых, веруючых і няверуючых, проста людзей добрай волі...
Не магу не ўзгадаць з удзячнасцю Касцёл у Польшчы, які не толькі маліўся ў маёй інтэнцыі, але і прадставіў месца, дзе я мог прабываць», — адзначыў Тадэвуш Кандрусевіч.