24 і 25 снежня мітрапаліт Кандрусевіч будзе служыць у Мінску

Ужо заўтра, 24 снежня, мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч правядзе імшы ў мінскай Катэдры: а 19-й па-польску і а 21-й па-беларуску, паведаміў радасную навіну біскуп Юрый Касабуцкі (праўда, з агаворкай, «калі ўсё будзе добра»). 25 снежня Тадэвуш Кандрусевіч будзе служыць у Чырвоным касцёле аб 11.00 і а 13.00.

_bun_nn_20191122_8595_9bu9p__1_.jpg


Кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы арцыбіскуп Кандрусевіч не мог вярнуцца ў краіну каля трох месяцаў. Лукашэнка некалькі разоў абвінаваціў Кандрусевіча ў тым, што ён выязджаў у Польшчу «для кансультацый», «як разбураць нашу краіну».
31 жніўня памежнікі не прапусцілі арцыбіскупа Кандрусевіча з Польшчы ў Беларусь без тлумачэння прычын. Пасля было заяўлена, што МУС прызнала пашпарт Кандрусевіча несапраўдным.
Цяпер мітрапаліт Мінска-Магілёўскі часова жыве ў парафіі Святога Антонія ў польскай Саколцы, за 15 км ад беларускай мяжы. Кіраўніцтва Касцёлам у Беларусі арцыбіскуп Кандрусевіч ажыццяўляе дыстанцыйна.
nn.by