Каталікі, уніяты і пратэстанты адзначаюць Божае Нараджэнне
25 снежня Нараджэнне Хрыста адзначаюць каталікі, уніяты, пратэстанты. Ва ўсіх касцёлах краіны з самае раніцы ідуць святочныя службы, паведамляе TUT.BY.
![Фота: TUT.BY Фота: TUT.BY](/img/v1/images/rozhdestvo_kostel_20201224_shuk_tutby_phsl_1460.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: TUT.BY
![Фота: TUT.BY Фота: TUT.BY](/img/v1/images/kondrusevich_rozhdestvo_kostel_20201224_shuk_tutby_phsl_1751.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: TUT.BY
Сёння Божае
Нараджэнне адзначаюць каталікі, уніяты, пратэстанты, а таксама
Канстанцінопальская, Антыяхійская, Александрыйская, Кіпрская, Балгарская,
Румынская, Эладская і некаторыя іншыя праваслаўныя цэрквы, якія жывуць па
новаюліянскім календары. 25 снежня дзяржаўнае свята больш чым у 100 краінах
свету.
![Фота: TUT.BY Фота: TUT.BY](/img/v1/images/rozhdestvo_kostel_20201224_shuk_tutby_phsl_1839.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: TUT.BY
Расклад набажэнстваў у касцёлах, якія будуць ісці да 9 гадзін вечара, можна знайсці на сайце imsha.by.
![Фота: TUT.BY Фота: TUT.BY](/img/v1/images/rozhdestvo_kostel_20201224_shuk_tutby_phsl_1990.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: TUT.BY
24 снежня пасля чатырох месяцаў выгнання ў Мінск вярнуўся кіраўнік католікаў Беларусі мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Ён ўзначаліць святочныя службы 25 снежня ў касцёле Святога Сымона і Святой Алены (Чырвоны касцёл, плошча Незалежнасці):
11.00 — урачыстая святая імша (на беларускай мове);
13.00 — урачыстая святая імша (на польскай мове).
Трансляцыю з касцёла Святога Сымона і Святой Алены на YouTube можна паглядзець па спасылцы.
![Фота: TUT.BY Фота: TUT.BY](/img/v1/images/rozhdestvo_kostel_20201224_shuk_tutby_phsl_1864.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: TUT.BY