Арганізатар мерапрыемстваў Цімур Газізаў не выйшаў на волю пасля 30 сутак арышту
Яго затрымалі на праглядзе анлайн-прэм'еры спектакля «Белы трус, чырвоны трус».

Арганізатар мерапрыемстваў Цімур Газізаў не выйшаў на волю пасля 30 сутак арышту, піша «Вясна».
16 ліпеня ўвечары ён мусіў выйсці на волю. Сёння стала вядома, што Цімура замест вызвалення перавялі на Валадарскага. Папярэдне, ён праходзіць па крымінальнай справе, заведзенай паводле артыкула 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).
Сёння Цімур Газізаў адзначае сваё 40-годдзе.