Праваабаронцу Уладзя Лабковіча разам з жонкай Нінай пераводзяць у СІЗА на Валадарскага
Пра гэта «Вясне» паведамілі родныя шматдзетнай сям'і.

Праваабаронцаў «Вясны» сужэнцаў Уладзя і Ніну Лабковіч не выпусцілі на волю пасля 72 гадзін за кратамі. У хуткім часе іх перавядуць у Валадарку.
14 ліпеня раніцай да сям'і Лабковічаў прыйшлі прадстаўнікі
ДФР, правялі ператрус і на допыты забралі не толькі Уладзіміра, але і ягоную
жонку Ніну. Яна з’яўляецца дырэктаркай аб'яднання інвестараў Angels Band. Дома
ў Лабковічаў засталіся трое непаўнагадовых дзяцей.