Беларусы Масквы зладзілі акцыю салідарнасці ў падтрымку рэпрэсаваных арганізацый

Нагадаем, мінулы тыдзень адзначыўся шэрагам ператрусаў і затрыманняў.

photo_2021_07_17_22_17_42.jpg

Беларусы Масквы зладзілі акцыю салідарнасці ў падтрымку незалежных СМІ, таварыстваў, сацыяльных праектаў і людзей з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, якія пацярпелі ад нападаў з боку ўладаў.
«Жадаем усім затрыманым цярпення і сілаў як маральных, так і фізічныхНаша краіна ўжо знаходзіцца на парозе вялікіх Пераменаў! Зробім жа ўсё ад нас залежыць, беларусы, каб хутчэй дасягнуць запаветнай мэты», — такія пажаданні і словы падтрымкі перадаюць беларусы Масквы.