Палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч з’ехаў з Беларусі
Валер Карбалевіч — вядомы палітычны аглядальнік, аўтар Радыё Свабоды.

Палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч з’ехаў з Беларусі.
«Вечарам пятніцы, таго дня, калі адбыўся пагром Радыё Свабода, я з'ехаў з Беларусі», — напісаў ён у сваім фэйсбуку.
Валер Карбалевіч — вядомы палітычны аглядальнік, аўтар Радыё Свабоды, аўтар кнігі «Аляксандр Лукашэнка. Палітычны партрэт».
У пятніцу былі затрыманыя журналісты «Радыё Свабода» Алег Груздзіловіч, Алесь Дашчынскі, Іна Студзінская, а таксама адбыўся налёт на мінскі офіс радыё.