
Офіс БАЖ апячатаны пасля ператрусу 14 ліпеня 2021 года
За 2020 год, паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, было зафіксавана 480 затрыманняў журналістаў, 97 фактаў адбыцця адміністрацыйных арыштаў і, як мінімум і 62 факты фізічнага гвалту ў дачыненні да прадстаўнікоў медыя з 9 жніўня мінулага года, піша REFORM.by.
У 2020 годзе журналісты правялі за кратамі агулам больш за 1200 дзён.
На дадзены момант у няволі застаюцца 33 прадстаўнікі медыясферы.