Тамара Мацкевіч пра вобшук: Не такі страшны чорт, як яго малююць

Яна распавядае аб тым, як падчас ператруса сілавікі дзейнічалі паказана нахабна.

unnamed_260.jpg

Тамара Мацкевіч перажыла некалькі ператрусаў за апошнія дні і падзялілася ў Фэйсбуку ўражаннямі.
Яна распавядае аб тым, як падчас ператруса сілавікі дзейнічалі паказана нахабна, ламалі шуфлядкі і чамаданы, забралі старыя і ўжо зламаныя носьбіты інфармацыі.
«Трэці вобшук быў ператрусам. Праводзілі яго людзі з крымінальнага вышуку. Усё, як у фільмах. Спачатку ў кватэру ўляцела група захопу. Іх было шмат, палічыць не паспела. Хлопцы ў масках з пісталетамі бегалі па хаце, ляпалі дзвярыма…. Я была дома адна,.толькі аднесла перадачу свайму палітзэку (якога ўчора выпусцілі пад падпіску), і чамусьці ў той момант мне было зусім не страшна. Можа таму, што гэта быў трэці вобшук за 2 дні. Але і першыя таксама не моцна палохалі. Пакуль хлопцы круцілі сваімі пісталецікамі, вонкава вызначыла галоўнага і стала выбычаца, маўляў, прабачце, у хаце бардак, пасля вобшуку не паспела прыбраць. Але крымінальны вышук – не дфр. І па ўзроўні культуры, і па метадах. Гумарау яны не разумелі. На ўсё рэагавалі агрэсіўна. Для іх было нечакана, што тут ужо былі калегі, хаця пастановы на вобшукі давала адно ведамства. Яны некалькі хвілін вырашалі, што рабіць, потым ўсё ж такі вырашылі ўстроіць мне паказальны перфоманс. Ляпалі шуфлядкамі, ламалі чамаданы, кінулі сцягі на падлогу, згрэблі ўсё белае і чырвонае да кучы, нават ручнік і майкі, набытыя ў самай эктрэмістскай краме – цуме. Але культурныя хлопцы з дфр ім нічога не пакінулі. То забралі мой тэлефон і носьбіты інфармацыі – карту памяці з паламанага 10 год таму фотаапарата, старую флэшку і некалькі СD-RW», — распавядае Тамара.
Па яе словах, за ператрусы ў калег (ў гэты ж дзень быў вобшук і ў кватэры старшыні ТБШ – Алеся Лозкі) больш непрыемна.
«Мая выснова такая. Гэта акцыя запалохвання. Прычым, накіраваная не на тых, каго трасуць, а на тых, хто пра гэта прачытае. Не бойцеся! Не такі страшны чорт, як яго малююць. Чорт, як у беларускіх казках, - смешны. І міф пра моц і арганізаванасць сістэмы рассыпаецца ўшчэнт», — дзеліцца ўражаннямі Тамара Мацкевіч.