Старшыня «Вясны» Алесь Бяляцкі застанецца за кратамі
Старшыня «Вясны» Алесь Бяляцкі таксама не выйшаў на волю пасля 72 гадзін з моманту затрымання, паведамляюць праваабаронцы.

Такім чынам, трое палітзняволеных «вясноўцаў» застаюцца за
кратамі — Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзь Лабковіч. Таксама ў
зняволенні жонка Уладзя Ніна Лабковіч.
У межах крымінальнай справы па ч.1 і 2 арт. 342 («Арганізацыя і
фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак») і ч. 2
арт. 243 КК («Ухіленне ад выплаты падаткаў») у іх правялі ператрусы і дапыталі.