Арганізатары Свята Незалежнасці далі справаздачу па выдатках на канцэрт

На сайце 1863x.com з’явілася справаздача па выдатках на Свята Незалежнасці.

2018_03_26_04.57.43_1_logo_1.jpg


Агулам падчас кампаніі #БНР100 і свята ля Опернага Тэатру сабралі амаль 54 тыс. рублёў (прыкладна $ 27,5 тыс.), з іх:
– 38 860 рублёў праз краўдфандынгавую платформу Talaka.by
– 14 000 рублёў унеслі спонсары: генеральны партнёр БелаПАН, а таксама «Цесляры», гульнявая пляцоўка «QUVALDA», інтэрнэт-каталог «SVAJE.BY» ды крама «Мой Модны Кут»
– 3000 рублёў пералічылі наяўнымі наўпрост у рукі, на банкаўскія карты і сэрвісы электронных грошай.
Выдаткі
Тэхнічныя патрэбы музыкаў і музычны складнік – 6240 рублёў
Друк прома-прадукцыі, друк банераў, рэклама ў сацсетках, выраб відэаролікаў і г.д. – 8783 рубля
Прыбіральні – 5105 рублёў
Ахова, арганізацыя фудкорта, харчаванне валанцёраў, інфацэнтр, арэнда рацый, бэйджы і г.д. – 2809 рублёў
Мерапрыемствы перад Днём Волі (напрыклад, «Спеўныя Сходы», збор подпісаў за адкрыццё беларускамоўнага ўніверсітэту)– 2400 рублёў
Дапамога ў правядзенні свята рэгіёнам – 1635 рублёў
Падаткі, камісіі і г.д. – 2945 рублёў
Аплата працы каманды #БНР100 – 0 рублёў
«Такім чынам, людзі самі сталі арганізатарамі першага стагоддзя БНР. А гэта значыць, што ўсё толькі пачынаецца», — напісана напрыканцы артыкулу на 1863x.com.
Паводле Белсат