Асудзілі былога намесніка кіраўніка перадвыбарчага штаба Цапкалы разам з жонкай

Былога намесніка кіраўніка перадвыбарчага штабу Валерыя Цапкалы Святаслава Барбука і яго жонку Веру арыштавалі на 10 сутак.

photo_2021_05_18_14_45_45_i92wj.jpg

Вядома толькі, што іх асудзілі за незаконнае пікетаванне па ч.1 арт. 24.23 КаАП. Святаслава і Веру затрымалі ўчора, ноч да суда яны правялі на Акрэсціна. Сёння мужа і жонку арыштавала суддзя Першамайскага раёна Святлана Чараповіч, паведамляе «Вясна».