
Ужо працяглы час да нас з розных крыніцаў прыходзіць інфармацыя, што намі цікавяцца не толькі беларускія спецслужбы (што было прагназавана), але і сепаратысты. Чаму менавіта мы іх так моцна зацікавілі можна толькі здагадвацца. Як і не вядома да канца як пазней гэтыя дадзеныя будуць выкарыстаны.
У такой сітуацыі намі было прынята рашэнне не даваць ніякай інфармацыі ў прэсу пра нашых байцоў на Усходзе Украіны. Толькі ў крайніх выпадках мы будзем паведамляць журналістам нейкую канкрэтную інфармацыю пра наш атрад.
У той жа час мы не збіраемся спыняць нашую дзейнасць і працягваем набіраць добраахвотнікаў у наш атрад.
Жыве Беларусь! Слава Украіне!
Прэс-служба атраду “Пагоня”