Украіна не кантралюе больш за 100 км мяжы з Расеяй

Украіна не кантралюе больш за 100 кіламетраў мяжы з Расіяй. Пра гэта сёння, 9 верасня, на брыфінгу ў Кіеве паведаміў спікер Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка, перадаюць Навіны Данбаса,



lysienka.jpg

«На сённяшні дзень больш за 100 кіламетраў ўчастка украінска-расійскай мяжы знаходзяцца пад кантролем тэрарыстаў і баевікоў, а таксама падраздзяленняў РФ», — адзначыў ён.
 

«Што тычыцца іншых участкаў мяжы, якія знаходзяцца цяпер пад кантролем ўкраінскіх вайскоўцаў, і засяроджаных сіл і сродкаў, што вядуць назіранне за рухам расійскіх падраздзяленняў і знаходзяцца там на выпадак магчымай агрэсіі з боку РФ, нарошчвання войскаў не адбываецца, усе знаходзяцца на занятых пазіцыях і ўтрымліваюць абарону», — дадаў Лысенка.