Байцу ММА Уладзіславу Навіцкаму прысудзілі тры гады «хіміі» за ўдзел у пратэстах
Суд Савецкага раёна Мінска вынес прысуд спартсмену, байцу катэгорыі ММА Уладзіславу Навіцкаму. Палітвязня абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў іх (ч.1 арт.342 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядала суддзя Марына Фёдарава, паведамляюць праваабаронцы.
Вядома, што Навіцкаму прад’явілі два эпізоды ўдзелу ў
масавых акцыях пратэсту, якія адбываліся ў Мінску пасля фальсіфікацыі выбараў
прэзідэнта ў 2020 годзе. У адным з эпізодаў ён разам з іншымі асобамі выходзіў на праезную частку вуліц і гэтым замінаў працы грамадскага транспарту.
Суд пастанавіў прызнаць Уладзіслава Навіцкага вінаватым і прысудзіў яму абмежаванне волі тэрмінам на тры гады з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. За ім таксама прызналі матэрыяльную шкоду прадпрыемству «Мінсктранс» у 25 000 рублёў.