Маці пяцярых дзяцей асудзілі да «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэстах. На выбарах яна галасавала за Лукашэнку

Суд Ленінскага раёна Мінска вынес рашэнне па справе палітзняволенай Іны Шырокай, якую абвінавацілі ў здзяйсненні злачынства паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Справу разглядала суддзя Анастасія Ачалава, паведамляюць праваабаронцы.

photo_2022_08_01_19_00_03.jpg

Паводле жанчыны, жнівень 2020 года перавярнуў яе жыццё. І хоць, як яна сама расказала , на мінулых выбарах яна прагаласавала за Лукашэнку, калі ўвечары пасля абвяшчэння іх вынікаў АМАП затрымаў і збіў яе 18-гадовага сына Мікіту, усё змянілася. Пасля заявы ў міліцыю з нагоды нападу на сына, якая не дала ніякіх вынікаў, Іна разам з астатнімі беларусамі пачала хадзіць на акцыі пратэсту.

У віну жанчыне паставілі ўдзел у акцыях пратэсту. Адмаўляць свой удзел яна не стала. У выніку ёй прысудзілі тры гады «хатняй хіміі». Да суда Іну пратрымалі 145 дзён у СІЗА-1.