Баранавічы: Ператрусы ў Чарнавусаў

Супрацоўнікі міліцыі праводзяць ператрусы ў баранавіцкіх актывістаў Чарнавусаў. Што шукаюць — пакуль невядома. Пра гэта паведаміў праваабаронца Сяргей Гоўша.

charnavusy_2.jpg

Бацька і сын Чарнавусы ў судзе

Ператрус пачаўся ў 13.30, спачатку Мікалая Чарнавуса старэйшага. Яго прывезлі дадому з працоўнага месца, абшукалі падвал і пакоі. Пры гэтым прысутнічала некалькі панятых.

Чарнавуса малодшага на дадзены час дома няма і магчыма будзе прынята рашэнне ламаць дзверы ў ягоную частку памяшкання. Мікалай Чарнавус-малодшы і ягоны бацька жывуць у Баранавічах у адным доме.

Стала вядома, што ператрус праводзіцца згодна з пратаколам агляду, узгодненага намеснікам пракурора Данільчыкам.

Некалькі дзён таму Мікалай Чарнавус старэйшы  падаў заяўку ў гарвыканкам на правядзенне чарговага народнага сходу. spring96.org