БАТЭ звальняе галоўнага трэнера Алега Дулуба

Футбольны клуб БАТЭ абвясціў пра звальненне галоўнага трэнера Алега Дулуба — адпаведная заява з’явілася на сайце каманды.

dulub.jpg

«У сувязі з адмоўнымі вынікамі БАТЭ ў апошніх матчах, а менавіта паразай у фінале Кубка Беларусі, стратай ачкоў у гульнях з „Іслаччу“ і „Гарадзеяй“, а таксама праз занепакоенасць за стан каманды перад еўракубкамі прынятае рашэнне аб скасаванні кантракту з галоўным трэнерам ФК БАТЭ Алегам Дулубам. Рашэнне аб новым трэнеры, а таксама яго памочніках будзе паведамлена пазней», — гаворыцца ў заяве.
Алег Дулуб ачоліў барысаўскі клуб з 5 студзеня гэтага года. Ён прыйшоў туды замест Александра Ермаковіча, пад кіраўніцтвам якога каманда правяла складаны сезон і ледзь не ўпусціла чэмпіёнства.
Паводле Еўрарадыё