БАТЭ — найлепшы клуб Еўропы лета 2014

У цяперашнім рэйтынгу клубных каэфіцыентаў УЕФА барысаўцы апярэджваюць 453 іншыя каманды.



bate_the_best.jpg

Барысаўскі БАТЭ перад стартам групавых этапаў Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы займае першы радок у табліцы клубных еўракаэфіцыентаў у сезоне-2014/15 — 4,8500. Бліжэйшыя пераследнікі барысаўцаў — шведскі «Мальмё» і балгарскі «Лудагорац». У абодвух клубаў каэфіцыент 4,7000. Мінскае «Дынама», якое працягне выступ у групавым раўндзе Лігі Еўропы, размясцілася на 35-м радку — 2,8500.
Выбылы салігорскі «Шахцёр» займае 79-е месца — 2,3500. Гарадзенскі «Нёман», які саступіў «Хабнарф'ёрдзюр» яшчэ ў 2-м кваліфікацыйным раўндзе ЛЕ, дзеліць 136-ю пазіцыю з баснійскіх клубам «Зрыньскі» — 1,3500.
pressball.by