Грыбаўскайтэ: «Расія знаходзіцца ў стане вайны з Еўропай»
«Зараз Расія фактычна знаходзіцца ў стане вайны з Украінай — краінай, якая імкнецца да больш блізкай інтэграцыі з Еўрасаюзам. Такім чынам, думаю, можна сцьвярджаць, што Расія сёння знаходзіцца ў стане вайны з Еўропай», — сказала прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ, прыбыўшы ў Брусэль.
Паводле літоўскага прэзідэнта, Еўрасаюз павінен дапамагчы Украіне ў першую чаргу «вайсковым абсталяваннем». Грыбаўскайце назвала санкцыі Еўрасаюзу «занадта
агульнымі» і выказала надзею, што НАТО прадаставіць Украіне вялікую дапамогу. Паводле яе словаў, вялікай памылкай Еўрасаюзу зьяўляецца тое, што цяперашнія санкцыі тычацца толькі будучых
кантрактаў з Расіяй, а не ўжо існых. «Нам варта перастаць падманваць сябе і перастаць слухаць хлусьню Пуціна», — сказала Грыбаўскайтэ.
Сёння падчас прэсавай канферэнцыі па выніках сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам прэзідэнт Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу заявіў, што Еўракамісія падрыхтавала дзяржавам-сябрам
варыянты адносна санкцыяў супраць Расіі.
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ў сваю чаргу заявіў, што на тэрыторыі Украіны нібыта ўжо знаходзяцца тысячы замежных салдатаў і сотні танкаў. Пры гэтым Парашэнка дадаў, што ўрад Украіны
разумее, што гэты канфлікт не можа быць вырашаны ваенным шляхам. Украінскі прэзідэнт падкрэсліў, што ягоная краіна разлічвае ў першую чаргу на вайскова-тэхнічную дапамогу ўсясветнай супольнасці, а не
на прыцягненне замежных вайсковых фармаванняў.
svaboda.org