БДУІР адмаўляе, што нямецкі ВНУ спыніў з ім супрацоўніцтва

Пагадненне пра супрацу паміж ВНУ дзейнічала больш за 10 гадоў. Днямі з’явілася інфармацыя, што нямецкі ўніверсітэт Пфорцхайма прыпыніў супрацоўніцтва з БДУІР з-за адлічэння студэнтаў і звальнення выкладчыкаў па палітычных прычынах.

Фота dev.by

Фота dev.by

Партал dev.by паслаў запыт у БДУІР, ці сапраўды гэта так, і атрымаў адказ, што "ніякіх афіцыйных лістоў аб спыненні супрацоўніцтва ў адрас БДУІР ад названага ўніверсітэта не паступала".

Вышэйшая школа Пфорцхайма (ням.: Hochschule Pforzheim) — універсітэт, заснаваны ў 1877 годзе. Падтрымлівае партнёрскія адносіны з больш чым сотняй універсітэтаў з прыкладна 40 краін Еўропы і іншых кантынентаў. Нямецкі цэнтр развіцця ВНУ прылічае вышэйшую школу Пфорцхайма да лепшых ВНУ нямецкамоўных краін па кірунках: бізнес-адміністраванне, машынабудаванне, інфармацыйныя тэхналогіі ў бізнесе.


Ініцыятыва “Сумленныя людзі” адзначае, што з БДУІР з 2020 года было адлічана 18 студэнтаў, 6 выкладчыкаў звольніліся або былі звольненыя з-за палітыкі, 2 студэнты і адзін выкладчык — у калоніі.