Беларус, на якога ўзбудзілі справу за кліп Rammstein, сабраў грошы на адваката

Неабыякавыя грамадзяне дапамаглі сабраць суму, неабходную на паслугі адваката. На сённяшні дзень сабраныя сродкі нават перавышаюць патрэбную суму.

the-village.me

the-village.me

Раней паведамлялася, што ў Гродне праваахоўныя органы ўзбудзілі крымінальную справу па рэпосту кліпа Pussy нямецкага гурта Rammstein, які гарадзенец Андрэй Галавенка зрабіў у сацыяльнай сетцы Вконтакте яшчэ ў 2014 годзе.
Неўзабаве пасля гэтага Андрэй папрасіў у сябе на старонцы ў Facebook аб дапамозе і запусціў «збор сродкаў на адваката». «Трапіў у недарэчную сітуацыю. Узбуджаная крымінальная справа па кліпе Rammstein! У самыя кароткія тэрміны трэба сабраць суму для адваката. Сума вялікая, проста не змагу сабраць адзін! Калі зможаце — дапамажыце фінансава, літаральна па рублю, па два. Колькі можна то скіньце! Буду вельмі ўдзячны за вашу падтрымку!», напісаў гарадзенец.
Першапачаткова Андрэй хацеў сабраць 1150 рублёў, але сёння, 14 красавіка, яму ўжо пералічылі 2192 рубля.
the-village.me