Беларусь увяла «бязвіз» для жыхароў Літвы і Латвіі
На фоне санкцый ЕС Беларусь зрабіла сапраўды "асіметрычны" адказ. Праўда, «бязвіз» для жыхароў Літвы і Латвіі — толькі на месяц

Грамадзянам Літвы і Латвіі з 16 красавіка для наведвання Беларусі не спатрэбіцца віза. Адпаведная абвестка з'явілася ў памежных пунктах пропуску, піша "Еўрарадыё".
Пры гэтым і Латвія, і Літва ўваходзяць у спіс "недружалюбных дзяржаваў".
Учора Памежны камітэт Беларусі паведаміў, што для грамадзянаў суседніх з Беларуссю краін (Польшчы, Літвы, Латвіі) могуць увесці бязвізавы рэжым.
Журналістам тэлеканала, абвешчанага ў Беларусі экстрэмісцкім, у Дзяржаўным памежным камітэце удакладнілі: "бязвіз" уводзіцца толькі на месяц — з 16 красавіка да 15 траўня.
Для перасячэння мяжы грамадзянам Латвіі і Літвы спатрэбяцца (акрамя пашпарту) толькі страхоўка, ПЛР-тэст ці сертыфікат пра вакцынацыю і грошы (дзве базавыя велічыні на дзень перабывання) або выпіска з банкаўскага рахунку.