Макей дасылаў ліст у Брусель — заклікаў ЕС да дыялогу з рэжымам
Міністр замежных спраў РБ Уладзімір Макей дасылаў у Брусель ліст і заклікаў ЕС да дыялогу з Мінскам. Яго фотакопія была апублікаваная. Ліст пазначаны 6 красавіка.
У лісце Макей з цеплынёю згадвае адлігу паміж Беларуссю і Захадам у 2016-2019 гадах. Санкцыі, уведзеныя супраць уладаў Беларусі, ён параўноўвае з Берлінскай сцяной.
Міністр
запэўнівае еўрапейскіх дыпламатаў, што «Беларусь не будзе ўцягнутая ў
вайну» Расіі з Украінай. І просіць пра ўзнаўленне дыялогу з афіцыйным
Мінскам.
Як вядома,
ЕС уводзіў санкцыі супраць уладаў Беларусі за фальсіфікацыю вынікаў
прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, за масавыя парушэнні правоў чалавека, за
пасадку пасажырскага самалёта Ryanair у траўні 2021-га і дазвол расіянам
атакаваць Украіну з тэрыторыі РБ. У нашай краіне на сённяшні дзень 1130
палітвязняў. І як у такіх умовах можа пачацца «дыялог»?
Паводле «Еўрарадыё».